500 год Беларускай Бібліі
17-19 ноября 2017 г., 18:30. ул. Юбилейная 48, г. Гомель.
Для гамяльчан і гасцей нашага горада!
У 2017 годзе мы святкуем унікальны юбілей — 500 год беларускай Бібліі, надрукаванай Францыскам Скарынам! Значнасць гэтай падзеі для лёсу нашай краіны складана пераацаніць. Пэўныя пастановы з Бібліі ўвайшлі ў той час у заканадаўства нашай дзяржавы, а ўся краіна перажыла вялікі ўздым як у духоўным так і ў эканамічным плане. Біблія на беларускай мове – гэта чацвертая ў свеце кніга, надрукаваная на роднай мове. Беларусы атрымалі яе раней за большасць еўрапейскіх народаў. Біблія – унікальная кніга. Гэта першая гістарычная, перакладзеная, надрукаваная, самая выдаваная, пераследаванная, папулярная кніга. Яна заклала падмуркі развіцця Рэфармацыі на Беларусі. Сёння яна надрукавана амаль што на ўсіх мовах свету. Нажаль, у нашыя дні далёка не кожны чалавек лічыць Біблію сваёй настольной кнігай. Мала хто ведае яе цікавую гісторыю і ўплыў на развіцце чалавецтва. Але са старонак Бібліі мы чуем наказ: “Хай не адыходзіць гэтая кніга закона ад вуснаў тваіх: а павучайся ў ёй дзень і ноч, каб дакладна выконваць усё, што ў ёй напісана: тады ты мецьмеш поспех на шляхах тваіх і будзеш дзеяць разумна” (Iсус Навiн 1:8). 500-годдзе беларускай Бібліі, якое сення адзначае Беларусь, гэта куды больш, чым проста дата, звязаная з кнігадрукаваннем. І мы запрашаем вас адсвяткаваць гэту знакавую падзею і яшчэ раз асэнсаваць той грамадны ўнёсак, які зрабіла Біблія для развіцця нашай краіны!
Больш падрабязна на сайце 500.of.by